Легенда пра Свіцязь

Пераказы і дыктанты

  Пра Свіцязь існуюць розныя легенды. Адна з іх такая.
 Нібыта на гэтым узвышшы некалі стаяў непакорны горад. Жыхары яго больш за жыццё любілі волю. Неаднойчы чужынцы-прышэльцы выпрабоўвалі моц нашых продкаў, ды кожным разам вярталіся ні з чым. Аднаго разу на горад напала вельмі ж ваяўнічая зграя1 ворагаў. Усе мужчыны сталі абаронцамі і загінулі ў той няроўнай схватцы. Іх жанчыны, якія адразу засталіся ўдовамі, звярнуліся да Бога з адзінай малітвай: «Уратуй нас, Божа, ад навалы». Яны так плакалі, што са слёз утварылася цэлае возера. Кажуць, над горадам павіс густы туман, сярод яго з’явіўся святы архангел Міхаіл у чорным плашчы. Ён блаславіў жыхароў горада на вечнае жыццё. На месцы паселішча ўтварылася возера Свіцязь, і паплылі па ім у памяць людзей чароўныя кветкі.
 І цяпер на возеры растуць рэдкія вадзяныя краскі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
(137 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий