Лідскі замак

Пераказы і дыктанты

  У Лідскі замак цяпер можа зайсці кожны, хто пажадае дыхнуць даўніной горада. Вышчарбленыя падмуркі з чырвонай цэглы, як акрываўленыя воіны, стаяць у цэнтры горада. Замак без замка.
 А быў жа час, калі гэта пабудова была непрыступнай для самых ваяўнічых заваёўнікаў. Набегі на крэпасць рабілі і татара-манголы, і рыцары-крыжакі, і войскі смаленскага князя. Але замак заставаўся жыць.
 Той замак наведвалі ў свой час вялікія князі і каралі, імператары і прэзідэнты, цары і міністры. Кароль Вялікага Княства Літоўскага Аляксандр у пакоях Лідскага замка падпісаў духоўнае завяшчанне.
 Ахвотнікаў захапіць замак, горад і навакольныя землі знаходзілася шмат. Самымі ліхімі аказаліся шведскія войскі, якія ўзарвалі замак, яго сцены, вежы. Амаль праз дзевяноста гадоў на замкавых руінах адбылася бітва паміж паўстанцамі Тадэвуша Касцюшкі і царскімі войскамі.
 Лідскі замак – помнік нашай слаўнай гісторыі.
(128 слоў)

Паводле У. Ліпскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий