Лясное азярцо

Пераказы

   Я назіраў за жыццём ляснога азярца. Многія насельнікі лесу ў духмень цягнуліся да вады. Першым падляцеў да берага лясны голуб. Ён прысеў на каменьчыкі блізка каля вады. Апусціў дзюбу ў ваду, закінуў галаву ўгору, праглынуў халодную вільгаць. Якая асалода! Побач нешта зашамацела ў траве. Дзікі голуб знік у гушчары.
   Да вадапою ішоў вожык, упэўнена расхінаючы высокую траву. Спыніўся на самым гладкім адхоне. Наблізіўся да вады, апусціў свой носік, фыркнуў. Зноў нахіліў мысачку, пачаў хуценька піць. Нечакана чуецца гучны трэск і тупат. Вожык знік.
   Праз зараснікі да крыніцы прыйшоў магутны лось. Далёка наперад выцягнуў шыю, дацягнуўся мысай да вады і прагна піў. Потым паважна рушыў далей.
   Тым часам каля вадаёма збіраецца цэлая птушыная талака. З-пад самых аблокаў апусціліся лясныя жаваранкі, выбралася з гушчару івалга. Прысела на куст вербалозу валасянка. На берагавую гальку ўселіся дзве сойкі. Лясное азярцо жыве сваімі паўсядзённымі клопатамі.
(142 словы)

Паводле В. Стомы.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий