Лясное возера

Пераказы і дыктанты

  Каму прыходзілася хоць раз пабачыць гэты куточак, той не забудзе яго ніколі. Гэта быў акраек лесу, таго самага лесу, дзе цяпер стаяць такія слаўныя дубы. Яны былі выносныя, стройныя, бы точаныя, і такія тоўстыя, што тры чалавекі не маглі абняць камель рукамі.
 Пад узгоркам блішчала круглае возера, яно рухалася і пералівалася, як жывое срэбра.
 Над саменькаю вадою цягнуўся прыгожы шлях сакаўной зеляніны. Тут былі высокія сітнякі і цэлыя зараснікі аеру. Дзе-нідзе пападаліся кучаравыя круглыя кусты лазы. Сям-там пракідаліся высокія алешыны, а па суседству з імі красаваліся дзве прыўдалыя хвоі. Здавалася, што гэта дзве маладзіцы, што пайшлі па ваду ды загаварыліся, а загаварыўшыся, так і засталіся.
 Тут жа была і рачулка, бойкая і жвавая. Прыпыніўшыся ў возеры, зноў лілася, павівалася ў зялёнай даліне. Калі ўставалі грозныя цёмна-сінія хмары і грымелі далёкія громы, яна кацілася па даліне, абягала возера. Нават сам лес таемна шапацеў чуллівымі лісточкамі-струнамі. Усё гэта злівалася ў прыгожую музыку. Здавалася, увесь прастор напаўняўся тады спевамі і музыкаю.
(162 слова)

Паводле Я. Коласа.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий