Лясныя спевакі

Пераказы і дыктанты

  Чырвоным пажарам рабін гарыць асенні лес. У лесе не чутна нават подыху ветрыку. Аслаблае лісце зрываецца з дрэў і, павольна кружачыся, бясшумна кладзецца на зямлю. З мяккай журбой я любуюся гэтым залатым дажджом восені.
 Паблізу села на дрэве чародка птушак. Адразу я палічыў іх за драздоў, але, прыгледзеўшыся ўважлівей, пазнаў лясных жаваранкаў.
 Нейкі час птушкі сядзелі нерухома. Але вось адна з іх схамянулася, пабегла па галінках на самую макаўку чырвонай рабіны і, узмахнуўшы крыльцамі, узляцела ў паветра. Набіраючы кругамі вышыню, птушка заспявала. Нядоўга прымусілі чакаць сябе і яе сяброўкі. Адны з іх спявалі, седзячы на галінках, іншыя ж, больш заўзятыя, узляцелі.
 Лясныя жаваранкі – цудоўныя спевакі! Па прыгажосці сваёй песні яны могуць паспрачацца з такімі прызнанымі спевакамі, як шпак, дрозд і нават салавей.
 Шмат разоў даводзілася мне слухаць лясных жаваранкаў, але на гэты раз я чамусьці не пазнаў іх песні. Надта ж ужо шмат чулася ў ёй нейкай незразумелай мне журбы і смутку. I куды толькі падзелася так уласцівая для іх жыццярадаснасць?
 Доўга слухаў я птушак.
(167 слоў)

Паводле Р. Ігнаценкі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий