Лясныя сцежкі

Пераказы і дыктанты

  Лясныя сцежкі… Яны заўсёды прыемныя і загадкавыя, а часам нават таямнічыя. Не кожнаму паказвае лес дарогу да сваіх патаемных скарбонак. Усё залежыць ад чалавека. Ідзе адзін і нічога асаблівага вакол сябе не заўважае. Дрэвы як дрэвы, трава як трава. А другі, ідучы той жа сцежкай, убачыць куды больш. Толькі трэба прыгледзецца ўважлівей, і яму ахвотна раскрые лес сваю душу.
 Назіраючы за тым, што адбываецца вакол, чалавек заўважае шмат. І вавёрку, што прытаілася на суку. І выбітыя на бярозцы маленькія дзірачкі, з якіх ласуецца салодкім сокам дзяцел. А гляне на мурашнік – вызначыць надвор’е на бліжэйшы час. Тонкі назіральнік, ён разумее, ад чаго гучна застагнала старая хваіна, чаму схіліліся галінкі стромкай яліны. Ён дакладна вызначыць, хто гэтак гучна пракрычаў дзесьці ў самым зарасніку.
 Чалавек разумее лес, і лес разумее яго. Напоіць сокам і схавае ад дажджу, дасць адпачыць у прахалодзе дрэў і накорміць ляснымі дарамі-ласункамі.
(145 слоў)

Паводле В. Грамыкі.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий