Магілёў

Пераказы і дыктанты

  Пра заснаванне Магілёва і яго назву існуе шмат цікавых легенд і паданняў. Найбольш пашыраная – пра асілка-разбойніка Машэку, які ў далёкай мінуўшчыне гаспадарыў у навакольных дрымучых лясах. Шмат ён бяды чыніў людзям, пакуль не загінуў ад рукі каханай дзяўчыны, ад якой так і не дачакаўся ўзаемнасці. Вялікі курган, насыпаны на магіле разбойніка, людзі назвалі Магілаю Льва. Потым заснавалі паблізу паселішча і далі яму назву Магілёў. Дарэчы, Янка Купала паводле гэтай легенды напісаў паэму «Магіла льва».
 Некаторыя гісторыкі звязваюць назву горада над Дняпром з імем галіцкага князя, якога сучаснікі называлі Магутны Леў. Існуе меркаванне, што менавіта ён у тысяча дзвесце шэсцьдзясят сёмым годзе пабудаваў у сутоку Дняпра і рэчкі Дубравенкі на гары першы драўляны замак. З гэтага ж года Магілёў упершыню ўпамінаецца і ў старадаўніх пісьмовых крыніцах.
(126 слоў)

Паводле У. Ягоўдзіка.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий