Майстар літаратурнай справы

Пераказы

   Быць пісьменнікам – значыць ствараць, адлюстроўваць рэаліі жыцця, заўважаць непрыкметнае, бачыць праўду гэтага жыцця.
   Такім пісьменнікам з’яўляецца Віктар Казько, які не спыняецца здзіўляць чытача непадробнымі карцінамі рэчаіснасці, прапушчанымі праз уласную душу і асэнсаванымі з дапамогай вопыту. Ён валодае ўнікальным талентам стварэння глыбокіх, шматгранных, аб’ёмных характараў і малюнкаў.
   Да такога тыпу ўспрымання рэчаіснасці аўтар ішоў паступова, пачаўшы пісьменніцкі шлях з адлюстравання вопыту ваеннага дзяцінства ў аповесці «Суд у Слабадзе». Потым пісьменнік звярнуўся да тэмы гібелі прыроды, варварскіх адносін да яе чалавека, што прыводзіць да страты чалавечай сутнасці, у аповесці «Цвіце на Палессі груша» і рамане «Неруш».
   Дваццаць першае стагоддзе аўтар пачаў выданнем рамана «Бунт незапатрабаванага праху», дзе засяродзіўся на роздуме пра душэўнае існаванне асобы, асуджанай на выпрабаванне адчужанасцю і адзінотай, асобы, якая імкнецца дасягнуць суладдзя з сабой.
(128 слоў)

Паводле А. Андрэева.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий