Максім Багдановіч — Рушымся, брацця, хутчэй…

Максім Багдановіч

Рушымся, брацця, хутчэй
Ў бой з жыццём пакідаючы жах;
Крыкі пужлівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах…

Проці цячэння вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыло жыць.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий