Максім Гарэцкі — Скрыпачка

Максім Гарэцкі

  Увесь час гняла яго думка, што бедны ён дужа. I сох ад думак, гаспадарку занядбаў, усё, што яму бацька адказаў, пагоршала.
 Беднасць астатняя ў госці прыйшла.
 – Асілачак мой бедны! – казаў часам свайму малому сыну. – Я бедны, і дзеткі мае бедныя, а ты будзеш яшчэ бяднейшы, і дзеткі твае будуць яшчэ бяднейшыя. Але падрастаў бы ты барзджэй. Ратаваў бы мяне сваёю сілаю. Ах ты, дзетка маё любае, нешчаслівыя мы.
 – Ты мне, татка, скрыпачку купі, я табе «Таўкачыкаў» сыйграю.
 А ўжо іграў на скрыпачцы з лучынкі і з нітачкамі заместа струн. Дужа бедная была тая самаробленая скрылачка.
 – Детка маё! Купіў бы табе скрыпачку, але купіла ў нас няма. А можа, табе лепей дуду? – жартаваў з дзіцянём.
 – Не, я ле хачу дуды: яна дужа нязручная.
 – Падрасцеш, дык пазручнее… – казаў ён сыну абы-што, а думка так і гняла, так і гняла, што бедныя, бедныя, дужа яны бедныя.

Крыніца: Гарэцкі М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 1. Апавяданні / [Аўт. прадм. А. Адамовіч]. – Мн. Маст, літ., 1984. – 446 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений