Максім Лужанін — Смутная радасць

Максім Лужанін

Ці доўга было гэта?

Можа, хвіліна,

Можа, паўвека, а можа, больш…
Але пакінула ты, дзяўчына,
Смутную радасць і светлы боль.

Радасць – і сёння з табой сустрэцца,
Боль – назаўсёды адчуць чужой…
I ўсё ж абзавецца дурное сэрца
I ва ўсіх салаўях запяе вясной.

Крыніца: Лужанін М. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы / Прадм. А. Куляшова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 318 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий