Максім Танк — Хата з краю

Максім Танк

Мая хата – з краю.
Таму ў яе першую грукаюць
Вятры, збіўшыся з дарогі,
Хмары снежныя і дажджлівыя,
Птушкі пералётныя,
Сакавікі і лістапады,
Кірмашовыя дні,
Працавітыя будні,
Змораныя падарожнікі…
 
Мая хата – з краю.
I ў таго, хто жыве ў ёй,
Усе дні – клапатлівыя,
Усе ночы – бяссонныя,
Усе лавы – занятыя,
I ніколі не гуляюць,
Ні хвіліны не святкуюць
Ні печ, ні качарэжнік,
Ні міскі, ні лыжкі,
Ні конаўкі, ні цымбалы.
 
1968

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий