Максім Танк — Калі мне сказалі

Максім Танк

Калі мне сказалі,
Што ліст мой парвала,
Я ўбачыў, што поўнач настала.

Калі мне сказалі:
— Сватам стол накрылі, —
Я ледзь сваё гора асіліў.

Калі мне сказалі,
Што госці спяваюць,
Здалося — мяне адпяваюць.

Калі ж мне сказалі,
Што чаркі ня п’еш ты,
Падумаў: чыя ж ты нявеста?

Калі ж мне сказалі,
Што, сумная, плачаш,
Паверыў што зноў цябе ўбачу.

Калі ж мне сказалі,
Што з дому ўцякла ты,
Я ўпэўніўся зноў, што мая ты!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий