Максім Танк — Ой, не гніце, ветры

Максім Танк

Ой, не гніце, ветры, вербаў над ракою,
Над ракою быстрай не шумі, чарот.
Думала дзяўчына ранняю зарою,
Летняю зарою ды каля варот.

На кашулі белай васількоў галоўкі,
Вышыю пралескі міламу свайму,
Або пазалотай, або сінім шоўкам
Разатку узорна паясок яму.

Не гадала верба, што лісты увосень
Познім лістападам звянуць, ападуць, –
Ранняю зарою думаць не прыйшлося,
Што яе сны гэтак рана адцвітуць.

Толькі доля шэрай разаткала ніткай
Паясок апошні, вузкі паясок…
Над жыццём, укрытым арыштанцкай світкай,
Расцьвітаў зарою сіні васілёк…

Не кукуй, зязюля, хоць так ныюць грудзі,
Не губляй ты песень у глушы лясоў.
Паўшых за свабоду край наш не забудзе,
І народ адпомсціць за сваіх сыноў.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий