Максім Танк — Пасля снегападу

Максім Танк

На жоўтай-жоўтай пожні,
На шэрай-шэрай грэблі,
На сіняй-сіняй руні,
На цёмнай-цёмнай пушчы
Лёг белы-белы снег.

Чаму ж ён не завеяў
Шляхоў да тваёй хаты,
Тваіх слядоў ля студні,
Гарэзлівага смеху,
Маіх былых надзей!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий