Максім Танк — Самае доўгае расстанне

Максім Танк

Усё жыццё складаецца
То з мімалётных
Радасных сустрэч,
То нечаканых і цяжкіх
Расстанняў
З блізкімі тваімі,
З хлебам,
З сонцам,
Няхай сабе і на кароткі
Ці працяглы час.

А як жа нам,
Асуджаным Чарнобылем,
Расстацца
На дзесяткі тысяч год
З карміцелькай сваёй –
Зямлёю амярцвелай!

7.V.90

Крыніца: Танк Максім. Мой каўчэг: Вершы. 1989-1992. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 207 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий