Максім Танк — Ёсць такая зямля

Максім Танк

Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць,
Пераліўчата ззяюць азёры,
Дзе стаяць веліканы – капцы-курганы,
Векавечным парослыя борам.
Ёсць такая зямля казак, песень, якіх
Больш нідзе не пачуць, не знайсці,
Дзе ў купальскую зачараваную ноч
Расцвітае цвет папараці.

Ёсць такая зямля: дзень адзін пражывеш,
I адступяць ліхія нягоды,
Будзеш марыць аб ёй, будзе сніцца табе,
Будзеш помніць яе ты заўсёды.

Вось на гэтай зямлі шчасце выпала мне
Жыць, за плугам хадзіць і збіраць
Непаўторныя казкі і песні яе,
Каб, сябры, ўсе іх вам перадаць.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий