Маленькая хвойка

Пераказы і дыктанты

  Вясною, як пачынаў ажываць свет, выбілася з зямлі тоненькая травінка. Гэта добрае, яснае сонейка выклікала яе да жыцця. Беднае зярнятка, з якога вырасла травінка, згубіла ўжо ўсякую надзею ўбачыць калі-небудзь белы свет: так было цёмна яму ў зямлі пад снегам. І ўсё ж такі дачакалася. І цікавая з яго вырасла травінка. Маладая раслінка стаяла на ўскрайку лесу. Стары лес закрываў яе ад паўночных вятроў і даваў ёй цяпло і зацішак. Яна была такая маленькая, такая нязначная, што ніхто нават не пазіраў на яе і не цешыўся з яе, нягледзячы на тое, што гэтае маленькае стварэнне ўяўляла сабою асобны кут жыцця, разумна і мудрагеліста зроблены.
 Так пачынала жыццё маладая хвойка, так сустракала яна кожную новую з’яву. А кожны дзень, кожны момант непрыметна аддалялі яе галоўку ад зямлі і адкрывалі ёй новыя і новыя з’явы і малюнкі навакольнага свету.
(139 слоў)

Паводле Я. Коласа.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий