Маленькая сімфонія

Пераказы

   Сонца набліжалася да небасхілу, калі хлопчык-пастушок не далічыўся авечкі ў статку. Зямля рабілася халаднейшай, празрыстая раса студзіла босыя ногі пастушка. У адчаі хлопчык сеў на траву, дастаў з-за пазухі дудачку і ўставіў у яе гарлавіну тоненькую чарацінку.
   Пастушок зайграў, і лугавая прастора запоўнілася пяшчотным, а потым яркім і светлым, крышачку напружаным гукам. Шчымлівая мелодыя кранала сэрца кожнай жывой істоты: невялічкай птушачкі, пясчаных рыбак у рэчцы, людзей у вёсцы, Да якіх далятала музыка. Авечкі акружылі хлопчыка і ўважліва слухалі. А з апошнімі промнямі сонца прыбегла на музыку і згубленая жывёлінка. Шчаслівы пастушок вярнуўся дамоў з цэлым статкам.
   А вось цудоўная дудачка пастушка прайшла праз стагоддзі, трапіла ў сімфанічны аркестр і стала вядомым музычным інструментам – габоем. Зразумела, выгляд інструмента змяніўся. Цяпер габой робяць з чорнага дрэва, а дваццаць тры дзірачкі ў корпусе заціскаюцца металічнымі клапанамі.
   Для гэтага інструмента напісана мноства твораў, якія кранаюць кожнага.
(144 словы)

Паводле В. Прохаравай.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий