Машына часу

Пераказы і дыктанты

  Новая дзіцячая кніга, выпушчаная спецыяльна да Дня беларускага пісьменства, называецца «У гасцях у Францыска Скарыны». Яе напісалі вядомая пісьменніца Алена Стэльмах і пяць дзяўчынак рознага ўзросту. Кожная з дзяўчынак прыдумала сваіх герояў і іх незвычайныя прыгоды. Згодна з сюжэтам кнігі, граф Эмерык пры вельмі загадкавых абставінах знаходзіць незвычайны куфэрак, з дапамогай якога ён можа падарожнічаць у часе. І вось граф, яго дачка, садоўнік і шэраг іншых цікавых герояў выпраўляюцца ў падарожжа ў друкарню Францыска Скарыны, вярнуўшыся ў гістарычны час пяцісотгадовай даўнасці.
 Неверагодныя прыгоды чакаюць не толькі герояў, але і чытачоў, якія павінны падчас чытання выконваць займальныя-практычныя заданні. Кніга не толькі цікавая, але і карысная, бо пабудавана на рэальных фактах з гісторыі Беларусі, пераплеценых з легендамі і паданнямі сівой мінуўшчыны.
(122 словы)

Паводле Л. Мінкевіч.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий