Мастак

Пераказы і дыктанты

  На гэтай гродзенскай вуліцы было найболей дрэў і найболей лісця. Людзей было таксама шмат. У адным месцы нават натоўп утварыўся.
 Паволі праціскаюся скрозь жывую сцяну і ў здзіўленні спыняюся: мастак працуе. Гэта ён сабраў столькі людзей! Стаялі і ва ўсе вочы глядзелі, што надумаў тварыць сваім пэндзлем майстар. А мастак нібы і не бачыў нікога. Ён стаяў перад мальбертам і пісаў эцюд, у цэнтры якога меўся быць блакітны дамок Элізы Ажэшкі.
 На палатне з’яўляліся ўсё новыя і новыя дэталі. Вось ужо над сценамі бляшаны дах. Сонечныя промні, адскочыўшы ад яго, ціха кладуцца на зямлю, дзе кветкі на клумбах не па-асенняму яркія. Зноў некалькі няўлоўных рухаў – і над дзвярамі вырас балкончык з вітымі жалезнымі парэнчамі. Яшчэ некалькі ўзмахаў – і з’явіліся вокны, а насупраць – бухматыя каштаны.
 Пастаяўшы каля мастака, я захацеў зайсці ў блакітны дамок, паглядзець, як жыла і думала пра лепшы час наша знакамітая зямлячка.
(145 слоў)

Паводле Я. Пархуты.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий