Мастацтва служэння дабру

Пераказы і дыктанты

  Жыццё і творчасць Міхася Савіцкага – адна з самых характэрных з’яў у мастацтве і гісторыі нашага часу. У гэтым феномене – а творчасць Савіцкага сапраўды з’яўляецца феноменам у мастацтве – немагчыма раздзяліць біяграфію і творчасць.
 У творчасці Міхася Савіцкага можна вылучыць і даследаваць некалькі тэм, дакладна вызначаных мастаком і моцна звязаных паміж сабой. Раскрываючы тэму карціны, ён заўсёды імкнуўся калі не выказаць, дык хоць абазначыць нешта большае: стварыць вобраз часу, у якім разгортваюцца містэрыя быцця і трагедыі чалавека. Час стварыў гэтага чалавека такім, якім ён быў. I мастак увасобіў гэты час у сваіх работах. Здзейсніў яго, выказаўшы сутнасць часу і стварыўшы яго вобраз.
 Мастацтва Міхася Савіцкага – мастацтва служэння, абавязку і любавання. Служэння дабру, абавязку перад ісцінай і любавання прыгажосцю. Гэтае мастацтва робіць свет лепшым. Мастак якраз у гэтым бачыў прызванне творчасці. Лепш за любыя словы гавораць пра гэта самі карціны.
(140 слоў)

Паводле А. Савіцкага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий