Мелодыі крылатых салістаў

Пераказы і дыктанты

   Світанне. Роўная стужка лясной дарогі. Вільготная свежасць паветра настоена водарам начных прыгажунь – белых фіялак; паабапал духмяняцца суніцы, звоняць завяззю чарніцы.
   Нярэдка на золку шэрую цішыню парушае лёгкі ветрык. Вось і цяпер яго подых нясе з берагоў Сергучоўскага канала гаркаватыя мелодыі крылатых салістаў. Раней за іншых сустракае і славіць світанак рыжагрудая заранка. Яе серабрыстая песня абуджае берасцянак, малінавак, драздоў. Не праспалі світанак гаманлівыя зязюлі, пачалі пераклічку галубы. У агністым полымі ўзыходзячага сонца з лясных нетраў ляцяць чароўныя гукі івалгі. Гэта пільная і палахлівая птушка заўсёды трымаецца ў цяністых кустах і рэдка трапляецца на вочы чалавеку. Голас, грацыя, кемлівасць і апярэнне гэтай птушкі нарадзілі ў народзе шчаслівую прыкмету, згодна з якой таго, хто ўбачыць івалгу, чакае вялікая і радасная ўдача ў жыцці. У пералесках і гаях апошнія канцэрты дае салавей, а ў пачатку ліпеня падае голас і зязюля. Сёння ў гнёздах цецерука, глушца, рабчыка, кнігаўкі, бакаса пішчаць жаўтаротыя птушаняты. Выраслі і нядаўна пакінулі сваё жыллё і шпакі.
(158 слоў)

Паводле У. Бутарава.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий