Міхась Чарот — Вясенняя раніца

Міхась Чарот

Гляньце, дзеткі, у аконца,
Ды пара ужо ўставаць.
Як прыгожа там бясконца.
Сорам, дзеткі, позна спаць!

Заглянула сонца ў вочкі,
Дзень прыйшоў — даволі сну.
На свет гляньце, галубочкі,
Ўсе вітаюць там вясну.

Пчолкі выпаўзлі з калоды,
Пачалі збіраць мядок,
Шпак вартуе агароды
I вішнёвы наш садок.

Зелянее траўка ў полі.
Ў небе птушачкі пяюць.
Эх! Зімы не будзе болей,
Хутка кветкі зацвітуць.

Вы зірніце у аконца,
Палюбуйцеся хаця:
Колькі волі, колькі сонца,
Колькі новага жыцця!

Ўстаньце, дзеткі, пойдзем ў поле
Спевы слухаць, кветкі рваць.
Ў хаце сумна, бы ў няволі…
Ўстаньце дзеткі, годзе спаць!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий