Міхась Кавыль — Кастусь Каліноўскі

Міхась Кавыль

Калі я думаю аб ім,

думаю аб сэрцы,

Найбольшым сэрцы на зямлі,

непадуладным смерці.

Яго не здужала пятля

ката-Мураўёва,

Яно рытмуе у грудзях

песняю баёвай;

Пяе у грудзях у маіх,

у тваіх грукоча

Няўтольнай спрагаю жыцця

светлага, як вочы…

Як вочы любае дачкі,

сына дарагога,

Каму не сніцца эшафот,

дальняя дарога…

Жыцця між сініх васількоў –

не з мярэжнай казкі –

Жыцця без кратаў, ланцугоў,

без чужацкай ласкі.

Вялікім, зыркім тым вагнём

непагасна, смела

Каліноўскага праз век

сэрца палымнела:

“Мужыцкай праўдай’’ у душы

дзірваны арала,

Праз пушчы помстаю ішло

са склютам, самапалам…

Шляхоцкі сын, Кастусь не знаў

злыбяды, патолі,

А сэрца плакала яго

бліжняга нядоляй.

Малілі Бога за яго

бедныя матулі.

Хрыстапрадаўцы прадалі…

У Маскве ўздыхнулі.

Уздыхнулі рана – жыў Кастусь…

У Вільні, на памосце,

Не Каліноўскага – прыблуд

хруснулі пся-косці.

Касою голаў сцяла смерць…

А пятля на шыі

Вязала цесны вузел тым,

што яго душылі…

I хай не сквапіцца Масква

нас зрадніць з Тунгусам –

Бунтуе сэрца Кастуся

ў грудзях Беларуса…

13. II. 1963

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий