Міхась Кавыль — Настальгія

Міхась Кавыль

Ці пішу штось, ці ў хоры спяваю, –
Спражыць сэрца маё настальгія:
Бачу вобразы роднага краю,
Незабыўныя, дарагія…

Вунь, пад Лысай Гарою матуля
Раз-параз нахіляецца ў жыце…
Там і сёстраў бялеюць кашулі,
А над імі жаўрук у блакіце…

Случ сінявыя хвалі калыша,
Із вады выстаўляе лілеі.
Ў садзе россып вішнёвая вішань,
I антонаўкі ў лісцях бялеюць…

Падканвойны на рэчцы Усуры
Нахіляўся бурштыну напіцца:
У буйных хвалях, як волава, хмурых
Чуў усплёскі случанскіх крыніцаў.

Ў Альпах краскі ірваў “эдэльвейсы”,
Мне здавалася – йрву васілёчкі.
У Парыжы пад Шопэна вальсы
Я кружыўся, ўзіраўся у вочкі

Мадмазэляў, а бачыў Алеську,
Як палескую пралеску…

Настальгія, як здрада ў каханні,
Дапякае й на дзён, сумных, схіле.
Не дае супакою жаданне:
На матулі укленчыць магіле.. .

1990

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий