Міхась Кавыль — Рандо

Міхась Кавыль

Веру: смагу ўталю бруёй Случы,
Нарву лілеяў, кіяшоў, аеру;
Мяне уцягне з галавою далячынь, веру.

Калісьці там, на Поўначы, падлеглы зверу,
Цынготна-хворы, я ледзь ногі валачыў,
Ды выжыў, бо не траціў у збавенне веру.

Цяпер – бадзяжныя шляхі. Не ў нас ключы
Ад брамаў княжых. Жабраком няма даверу,
Але ўскросне Збаўца, павядзе на чын, веру.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий