Міхась Кавыль — Яшчэ снягоў не выкіпела пена…

Міхась Кавыль

Яшчэ снягоў не выкіпела пена,
Вятры ільдзінак зорных не змялі,
А ўжо бруіцца па бярэзін венах
Прыглушаная музыка зямлі.

Шпурнуўшы ў сінь праменне-камертоны,
Гарыць агнём няўрымсным дырыжор.
Яшчэ часіна – пяруноў трамбоны
Удараць марш вясновы з рэ-мажор.

Лясы спрасоння зашумяць: “Дзе лісце?”
Зямля нап’ецца сонца і вады.
Паймчацца рэчкі ў эстафэтны высціг,
У белай радасці закружацца сады…

19. II. 1963

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий