Мікола Чарняўскі — Каго баіцца зубр?

Мікола Чарняўскі

– Зубр, ты ў пушчы –
Гаспадар.
Зубр, ты ў пушчы –
Уладар.
А скажы,
Прызнайся, дружа,
Воч пахмура не адводзь:
Ці каго баішся дужа,
Ну, не дужа, –
Трошкі хоць?..

Чмыхнуў зубр,
Пахрумстаў,
Потым
Шумна выдыхнуў:
– Янота…

– Як? Янота?
Кпіш ты мусіць?
Гэткага
Не можа быць!..
– Як хаджу, заўжды баюся, –
На яго б
Не наступіць!..

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий