Мікола Чарняўскі — Кастрычнік

Мікола Чарняўскі

Завіруха залатая
З дрэў лістоту абмятае.
Рассцілае дываны,
Дзе ні глянь –

Ляжаць яны.

Ты пазыч мне, клён, клён,
Свой убор да летніх дзён.
Ён такі залаты –
Адвяду ў ім халады.

Прыйдзе шчодрая вясна –
Верне твой убор яна.
Пачакай, бяроза, трошкі, –
Дай лісця свайго тры ношкі.

Дай лісця свайго ты трошкі –
Я рабінцы ўкрыю ножкі.
 

Дай, асіннік, лісце, дай,
Што зраблю з ім – не пытай:
Вогненнае, быццам медзь,
Будзе ўзімку траўку грэць…

Прыйшлі Пакровы:
"Ці ўсе да зімы гатовы?.."
Апусцелі ніва, луг,
Гул работ на іх прыглух.

Перабраліся дары
З град у хаты, на сталы.
Лён трашчыць, ляціць кастрыца:
"Хто ўкалоцца не баіцца?.."

Трэ, ляскоча церніца:
"Лён кашуляй вернецца…"
Заміргалі ў небе зоркі:
"Не забылі пра вячоркі?.."

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий