Мікола Чарняўскі — Пайшлі ад нас канікулы

Мікола Чарняўскі

Пайшлі ад нас канікулы
Сцяжынкаю вясёлай.
За парты
Зноў паклікала
Званком прыветным
Школа.

Як журавы, што з выраю
Дамоў ляцяць, –
Уранку
Сабраліся, шчаслівыя,
Мы зноў на школьным ганку.

А школа, сонцам ззяючы
Як маці, сустракае:
– Заходзьце, Добрай раніцы!
Даўно я вас чакаю!

I дзверы адчыняюцца
У клас –
У свет бяскрайні,
I верасень схіляецца
Над партай,
Як настаўнік.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий