Мікола Чарняўскі — Урок ветлівасці

Мікола Чарняўскі

Дзяўчынак хлопцы
Не чапаюць,
За косы нават
Не скубнуць.
Папросяць кніжку –
І чакаюць,
Пакуль ім кніжку
Пададуць.

Як імянінніцы,
Дзяўчынкі,
Ажно цвітуць:
Прыемна ім –
Наш класны стараста
Навінку
Прыдумаў простую зусім:
Быць паслухмянымі,
Дзяўчынак
Не крыўдзіць болей
Анідзе!
Ці будзе ўрок,
Ці перапынак,–
Трымацца ветліва
Ўвесь дзень!

Куды падзеўся
Вечкаў ляскат?
Дзе лішні ўзбуджаны шумок?
На ўроку:
– Дзякуй!..
– Калі ласка!..
На ўроку –
Ветлівасці ўрок.

А на бліжэйшым перапынку
Да Генкі –
Згодзіцца ці не? –
Як змоўшчыца,
Падсела Зінка:
– Памый анучку
За мяне…
Ды адмахнуўся
Злосна Генка:
– Сама памыеш,
Не паненка!

І Зінка,
Глянуўшы звысоку,
Спытала ўсё ж:
– Забыў няўжо?
Ты што казаў
На тым уроку?..
– А ўрок… Урок

мінуў ужо…

Сказать спасибо
( 5 оценок, среднее 4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий