Мікола Гусоўскі

Пераказы і дыктанты

  Сярод плеяды слаўных і несмяротных імёнаў эпохі Адраджэння адно з пачэсных месцаў даследчыкі аддаюць Міколу Гусоўскаму – беларускаму паэту-гуманісту і асветніку.
 Абагульніўшы перадавыя на той час погляды, Гусоўскі стаў адным з выразнікаў сваёй эпохі. Даследчыкі яго творчасці засведчылі, што аўтар «Песні пра зубра» заклікаў да яднання і дружбы розныя народы еўрапейскага кантынента.
 Паэма «Песня пра зубра» з’яўляецца выдатным малюнкам нашай гераічнай Бацькаўшчыны. Пейзажы і замалёўкі з натуры, аформленыя пры дапамозе неверагодна маляўнічых фарбаў, перадаюць нацыянальны характар беларусаў, нашу вобразнасць, каларыт.
 Ці не самым першым у нашай нацыянальнай культуры і літаратуры Мікола Гусоўскі паставіў і развіў праблему захавання прыроднага наваколля, выкарыстання і памнажэння багаццяў зямлі-матухны. Ён бачыў прыроду агульнанародным набыткам, вытокам здароўя, радасці і выхавання патрыятычных пачуццяў і маральных паводзін.
 У справе выхавання людзей і ўмацавання дзяржавы наш зямляк найперш аддаваў перавагу мастацтву і навуцы.
 Паэт сцвярджаў непарушнасць прынцыпаў раннехрысціянскай маралі, ідэалаў тагачаснай народнай этыкі.
(145 слоў)

Паводле А. Мяснікова.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий