Мікола Матукоўскі — Бездань

Мікола Матукоўскі

  "Бездань" Міколы Матукоўскага — п’еса вострага маральна-публіцыстычнага гучання. У ёй драматург праз асабістую трагедыю Аляксея Траяна раскрывае праўду пра вялікую бяду грамадства і ўсяго нашага народа ў век Чарнобыля, сапраўднай экалагічнай катастрофы ў Беларусі.
  Пры родах паміраюць жонка і дзіця Траяна, якія, як высвятляецца пазней, сталі ахвярамі жудаснага эксперыменту. Хто ж яго віноўнікі? Усяўладныя кіраўнікі тыпу Антона Пятровіча Чумака, першага сакратара ЦК рэспубліканскай кампартыі, якія заўсёды турбаваліся больш пра ўласную пасаду, чым пра праблемы чалавечага жыцця. Немалая віна ў тым, што мы "ляцім у бяздонне", і самога Аляксея Траяна, рэдактара рэспубліканскай газеты. Бо журналісты таксама стаялі на варце камандна-адміністрацыйнай сістэмы.
  Драматург глыбока выяўляе псіхалагічны стан свайго героя, перад якім раскрылася бездань нашага сацыяльнага і маральнага падзення.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий