Мікола Мятліцкі — Бабчын

Мікола Мятліцкі

Вокны сляпыя твае
Зораць мне ўслед,
Вочапы жураўлёў
Счакаліся цёплых рук.
Смутна гаворыць з табой
Вецер – гугнявы дзед.
Мёртвую цемру тваю
Чорны цікуе крук.

Важка, маркотна мне
Бачыць: сышло жыццё,
Кінуўшы на ўспамін
Шэрыя сцены жытла.
Кліча жывых, заве
Сцюжных вятроў выццё.
Колькі з выгнання душ
Памяць сюды звяла?!

Мёртвай, пустой зямлёй
Я не адзін іду.
Змучаныя тугой,
Ходзяць вяскоўцы ўсе.
Колькі збалелых душ
Чуе тваю бяду,
Колькі стамлёных воч
Смутак яе нясе!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий