Мікола Мятліцкі — Паэтам

Мікола Мятліцкі

Хто мы? — паэты! Мы з тых дзівакоў,
Зачараваных юнай красой.
Звоняць павевы нашых радкоў,
Быццам на ранку трава пад касой.

Свет першабытнай красой наталіў
Зачараваныя вочы спаўна.
Грае пад небам светлы матыў
Памяці нашай дзіцячай струна.

Волка, як травы, пахнуць радкі.
Роснае сонца наша ўстае.
Хто вы, паэты? Вы, дзівакі?
Сёння ўлагоджана сэрца пяе?

Што яму, сэрцу, у свеце відно? —
Смерч крыважэрны, ядзерны жах!
Песняй якой узарвецца яно
Тут, на Зямлі, у эпохі ў грудзях?!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий