Мікола Мятліцкі — Павыйдзіце з былінных курганоў…

Мікола Мятліцкі

Павыйдзіце з былінных курганоў,
Зямлі маёй былінныя героі.
Крылаты прывід смертаноснай зброі
Ваш сон зямны сягоння будзіць зноў.

Пачуўшы вашы раці за спіной,
Лягчэй ступаць пуцінаю зямной.

I вы, хто спіць бясслаўна у зямлі
У спратах дзён аджытых, паўзабытых,
Сягоння абзавіцеся з нябыту —
Адкуль і хто вы?..
I на што ішлі…

Пачуўшы вашу згубу за спіной,
Лягчэй ступаць пуцінаю зямной.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений