На беразе Нарачы

Пераказы і дыктанты

  Я стаю на высокім беразе Нарачы і гляджу на бязмежны блакітны прастор, які зліваецца на даляглядзе з небам. Пад нагамі сухая глеба, пакрытая кустамі ядлоўцу, верасам, чаборам. Крыху далей высокі бераг з сасновым лесам пераходзіць у шырокі пясчаны пляж. Вада каля берага зеленавата-блакітная, чыстая і празрыстая. Далей ад берага яна здаецца сіняй.
 Мядовы пах чабору і верасу змешваецца з густым настоем нагрэтай сонцам хвоі. У паветры ніводнай пылінкі. Нідзе яшчэ не даводзілася мне дыхаць такім чыстым паветрам. Грудзі шырацца, лёгкія глыбока ўдыхаюць смалісты водар.
 Каля самага берага б’е з-пад зямлі крыніца з серабрыстай сцюдзёнай вадой. Вясёлым ручайком струменіць яна ўніз, зліваючыся з вадою возера.
 Такіх крыніц тут многа. Вада ў іх гаючая, карысная для здароўя. Піць яе асалода! Вада ў Нарачы безупынна напаўняецца шматлікімі крыніцамі як па берагах, так і на дне возера, і таму ўзровень яго ніколі не зніжаецца.
(143 словы)

Паводле В. Вольскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий