На зыходзе дня

Пераказы і дыктанты

  Дзень канчаецца. Заходзіць сонца. Яно свеціць мне ў твар, і я амаль нічога не бачу, а толькі чую плёскат хваль. Яшчэ гудуць мухі, а ў лугах на пясчаных выспах ужо свішчуць перапёлкі, сустракаючы блізкую ноч. Шуміць параход, і шум гэты усё набліжаецца, мацнее. Неба цямнее, сыходзіць у глыбіню, у цёмную бездань. Сонца ўжо на добрую чвэртку схавалася за небасхіл, і цяпер яно шле апошняе, развітальнае святло.
 Я падымаюся на гару і, павярнуўшыся спінаю да садоў, доўга стаю. Мне не хочацца ні крануцца, ні сесці тут на ўзмежку. Адсюль, з узгорка, мне добра відаць Дняпро, неабсяжныя лугі за ім і лес на далёкім небасхіле.
 Сонца заходзіць усё больш і больш. Яно апускаецца шпарка, спяшаючыся. Знікае за небасхілам – і адразу ж між зямлёй і заравам кладзецца цень.
 У небе, высока ў зеніце, заміргала зорка…
 Усё, дзень скончыўся.
(138 слоў)

Паводле М. Лупсякова.

Сказать спасибо
( 4 оценки, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений