Набліжэнне да Багушэвіча

Пераказы

   Аддаляючыся ад нас па часе, асоба Францішка Багушэвіча набывае ўсё большы маштаб і асаблівую веліч. Паэт вылучаецца не толькі мужнасцю і духоўнай цэласнасцю, але і ўсведамленнем сваёй беларускасці, праналежнасці да роднага слова, якое стала сэнсам яго жыцця і творчасці.
   Юрыст па адукацыі, ён вельмі добра бачыў бяспраўе і безабароннасць чалавека і народа перад палітычным уціскам і нацыянальным прыніжэннем. «не надта свабодна ў тэтай свабодзе», – так адным паэтычным радком пісьменнік выказаў разуменне гістарычнай драмы беларускага народа.
   Пра непадкупнасць, сумленнасць і дэмакратызм адваката Багушэвіча яшчэ пры яго жыцці хадзілі легенды. Аднойчы ў час працэсу падсудны – стары чалавек, якога абвінавачвалі ў злачынстве, што не выклікала маральнага асуджэння, – папрасіў дазволу перасесці з лаўкі падсудных на іншае, больш адпаведнае сумленнаму чалавеку месца. суд не дазволіў. Тады Багушэвіч падняўся са свайго месца адваката і сеў побач з падсудным.
   Паэт Рыгор Семашкевіч так сказаў пра Багушэвіча:
   На ўсю Беларусь мільён пракурораў
   І толькі адзін, толькі ён адвакат.
(153 словы)

Паводле Л. Тарасюк.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий