Наш дом

Пераказы і дыктанты

  Фёдар Дастаеўскі сказаў, што прыгажосць выратуе свет. Сапраўды, здольнасць сузіраць прыгажосць, разумець яе – вялікая справа. Гэта адна з крыніц духоўнасці чалавека. Аднак часам даводзіцца сутыкацца са знявагай прыгожага з боку цывілізаваных варвараў. Таму сёння нам трэба думаць, як выратаваць і захаваць прыгажосць у жыцці і прыродзе.
 Падарожнічаючы, часта можна заўважыць сляды непавагі да навакольнага асяроддзя, пакінутыя людзьмі на ўлонні прыроды. Гэта маладыя дрэўцы, ссечаныя на рагаткі для вогнішчаў. Гэта захламленыя пляцоўкі з плямамі ад вогнішчаў паблізу азёр і рэк, горы смецця.
 Прыкра бачыць, калі ўнікальныя помнікі прыроды псуюцца свядома. Часам квадратныя метры сцен, аўтобусных прыпынкаў у зоне турыстычных маршрутаў усыпаны безліччу імён, прозвішчаў, назваў гарадоў. Гэтыя месцы выглядаюць, як стэнды, дзе дэманструецца чалавечая пыхлівасць.
 Ахова прыроды, яе ландшафтаў, помнікаў – неадкладная задача кожнага з нас. Прырода – гэта дом, дзе мы жывём.
(132 словы)

Паводле С. Лукашэвіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий