Наш каштоўны дар

Пераказы і дыктанты

  Нашу Беларусь называюць зямлёй з блакітнымі вачыма. І нездарма, бо ў нас больш за дзесяць тысяч азёр і дваццаць тысяч рэк. Гэта наш найвялікшы скарб.
 Спакон вякоў беларускія гарады будаваліся на берагах рэк. Нашы найпрыгажэйшыя блакітныя шляхі – гэта Дняпро, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Бярэзіна, Нёман, Свіслач. Іх моц, мудрасць, хараство апявалі ў сваіх вершах выдатныя беларускія паэты.
 Калі дакрануцца далонямі да вады, можна адчуць яе прыемны халадок. Вада сама спазнае, ці добры вы чалавек, прачытае вашы патаемныя думкі і ўзнёслыя пачуцці. Яна валодае асаблівай памяццю.
 Гімнам вадзе гучаць словы французскага пісьменніка Антуана дэ Сент-Экзюперы: «Вада, нельга сказаць, што ты неабходная для жыцця. Ты сама ёсць жыццё».
 Любіце і шануйце вытокі беларускай зямлі – яе рэкі і азёры. Беражыце ваду – адзін з найвялікшых цудаў Беларусі і Зямлі.
(127 слоў)

Паводле Н. Сакалянскай.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий