Навагрудак

Пераказы і дыктанты

  Навагрудак ляжыць на Навагрудскім узвышшы. Там, дзе ўзвышша рэзка спадае да Нёмана, яно пасечана ярамі. Навагрудскія вышыні адны з самых высокіх гор на Беларусі, таму тут заўсёды на некалькі градусаў халадней.
 Навагрудак быў калісьці сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ здалёк відаць Навагрудскае гарадзішча, а на ім – абгрызеныя часам вежы. Чорныя, злёгку чырвоныя, як прыпалены чыгун, высяцца яны над горадам. Вежы моцна пашкоджаны стагоддзямі.
 Калі залезці наверх, то відаць на многія кіламетры вакол. Але і знізу ў ясную пагоду відаць званіцу ў вёсцы Турэц, што за трыццаць кіламетраў. А вунь азярцо Літоўка. Згодна з паданнем, тут разбілі крыжакоў. Гэта гісторыя лягла ў аснову паэмы Міцкевіча «Гражына».
 Калі паглядзіш уніз, то ўбачыш там стары касцёл, у якім вянчаўся князь Ягайла і ў якім хрысцілі Міцкевіча. Глянеш назад: там домік-музей Міцкевіча, адноўлены з руін. Увогуле, тут многае звязана з імем вялікага паэта.
(140 слоў)

Паводле У. Караткевіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий