Навальніца

Пераказы і дыктанты

  Сёння з раніцы свяціла сонца. Усё, здавалася, прадказвала добрае, устойлівае надвор’е да самага вечара. Раптам у ясным небе з’явіліся белыя воблачкі, якіх становіцца ўсё больш. Сярод белых воблачкаў можна цяпер заўважыць і цёмна-шэрыя. Сонца схавалася.
 Дзесьці ўдалечыні пачуліся глухія раскаты грому, неўзабаве яны наблізіліся, зрабіліся больш гучнымі і працяглымі. Птушкі недзе пахаваліся. Неба тым часам зусім пацямнела, завалаклося цяжкімі і змрочнымі хмаркамі. Яны праглынулі апошні невялікі прасвет і цяпер непадзельна пануюць над возерам. Аднекуль павеяў лёгкі струменьчык холаду, зашамацелі дрэвы. Нечакана наляцеў шалёны парыў ветру – сосны пахіснуліся і застагналі. Па зямлі імкліва пакаціліся, абганяючы адна адну, сасновыя шышкі.
 Сціхнуўшы на хвіліну, вецер накідваецца на дрэвы з новай сілай, яшчэ больш злосна і непрымірыма.
 Пайшоў дождж, спачатку быццам неахвотна, невялікі і рэдкі, асобнымі кроплямі. Потым усё часцей і мацней. Дождж перайшоў у лівень.
(135 слоў)

Паводле В. Вольскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий