Неацэнны скарб

Пераказы

   Многімі стагоддзямі складвалася, шліфавалася і ўзбагачалася беларуская мова на нашай зямлі. Тысячы людзей слоўца да слоўца, гук да гука, песню да песні збіралі і зберагалі гэты неацэнны скарб. Кожнае пакаленне старалася дабавіць да яго штосьці сваё, дарагое, вартае доўгай памяці. Мільёны прыходзілі ў гэты свет і пакідалі яго з матчыным словам на вуснах. I ніколі гэта не было ў крыўду ні суседзям, ні сябрам, ні далёкім заморскім насельнікам, бо і ў іх была свая мова, непаўторная і любімая, якая таксама суправаджала іх усё жыццё. А пасяляючыся на чужой зямлі, продкі нашы сваім абавязкам лічылі прыняць новае для іх слова і падзяліцца сваім. Такія традыцыі, такія няпісаныя законы яны перадалі нам. I сёння мы не можам не памятаць гэтага, не раіцца з тымі, хто жыў да нас. За кожным словам – жыццё нашых продкаў, іх надзеі, іх пакуты, іх мудрасць і запавет. 
(142 слова)

Паводле Г. Бураўкіна.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий