Неспадзяваная сустрэча

Пераказы

   Пад вечар ляснік выйшаў на вялікую паляну сярод лесу і спыніўся. Агдедзеўшыся, зразумеў: мінулай ноччу ў авёс наведваўся мядзведзь.
   Ласі, алені і дзікі, калі натрапяць на палетак аўса, ядуць яго стоячы. А вось мядзведзь ласуецца інакш. Заходзіць ён у авёс, садзіцца, пярэднімі лапамі прыхінае да сябе сцяблы і абшморгвае мяцёлкі з салодкімі зярнятамі. Паабрывае мяцёлкі вакол сябе і далей сунецца, пакідаючы за сабой шырокую паласу.
   Падзівіўся ляснік на мядзведзеву работу і пайшоў дадому. Ідучы, не заўважыў, як падышоў да драўлянага мастка цераз невялікую лясную рачулку. Ужо ступіў адной нагой на масток і тут не ўбачыў, а хутчэй адчуў, што на другім баку мастка нехта стаіць. Глянуў наперад – і валасы падняліся: за пяць крокаў ад яго стаяў на задніх лапах вялізны буры мядзведзь.
   Лесніка ад гэтай нечаканай сустрэчы нібы паралізавала: ён не мог ні крыкнуць, ні варухнуцца.
   На мядзведзя таксама нешта найшло. Ён стаяў нерухома, як вялізны пень, і пільна глядзеў на чалавека. Потым варухнуўся, апусціў пярэднія лапы, саступіў з дарогі.
(162 слова)

Паводле З. Бяспалага.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий