Ніл Гілевіч — Паклон табе, мой беларускі краю!..

Ніл Гілевіч

Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.

За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,
За шчасце звацца іменем тваім –
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!

1973

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 3.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений