Ніна Мацяш — Кастрычніцкае

Ніна Мацяш

У садзе маім – залатыя жыткі ды вяргіні. 
Па ліпеньска-жнівеньскіх люта навальных дажджах 
Кароткія дні ўшчэрць наліты і сонцам, і сінню, 
Цяплом і лагодай атулены дол па начах.
 
У садзе маім, павуцінкай знітованы белай, 
Ідуць клён з бярозкай на гібельна-зоўны касцёр. 
I гэтак дзівосна, і блізка ўсё, і зразумела, 
Нібыта прырода ўзяла маю жытку за ўзор…
 

1988

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий