Ніна Мацяш — Жыла-была рака

Ніна Мацяш

«Не адгаворвайце, — рака прасіла
Сваіх разумных, асцярожных сёстраў. —
Я маю знаць, што там, за гэтым лесам.
Я толькі пагляджу і зноў вярнуся».

А за дубровай стэп ляжаў асмяглы,
Любімы толькі кавылём ды ветрам.
І рэчка-неўгамонка навучыла
Яго, бясплоднага, сады разводзіць.

«Малю, застанься тут! Навек пашана
І слава з тваім імем будзе зліта».
«Даруйце… Але ж мне мусова трэба
Даведацца, што там,за той гарою…» —
Шапнула рэчка стэпу вінавата.

Быў шлях яе і доўгі, і нялёгкі.
Нарэшце стаў лавіць напяты слых
Якісьці невыразны, невыказны,
Як мара неакрэсленая, пошум.
Забілася няроўна, гулка сэрца
У шчасным прадчуванні адкрыцця.

Ды трэба ж!
Паслізнулася рачулка
На шэрай, абыякавай скале
І ўніз — грудзьмі ў бяздоннае правалле!..
I, падаючы, шчэ вярнуць паспела
Замоўленай сівой цясніне мову.
Іна ляту ўжо ўчула шчэ пра мора,
І мільганула яснае: «Дайсці б!..»

Жыла-была рака…
Жыві, рака!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий