Няхай цвітуць пралескі

Пераказы і дыктанты

   «Загінуў пад Пінскам», – напісана ў паведамленні. Гэты радок ужо многа гадоў балюча раніць сэрца Сашы, які многа чытаў пра апошні бой бацькі, столькі ж разоў імкнуўся пабываць тут, на гэтай вышыні.
   I вось ён на месцы былога бою. Гэта нават не гара, а круты пясчаны пагорак. Узвышаецца ён, нібы старажытная піраміда, над неабсяжнымі прасторамі пінскіх балот. Пагорак зарос ядлоўцам, сям-там, па схілах, прытуліліся купінкі маладых сасонак. Вакол пагорка тры старыя траншэі, якія зараслі травой.
   Саша сеў на край траншэі. Ласкава грэе майскае сонца, пахне кветкамі. I тут Саша ўбачыў пралескі. Яны раслі на дне траншэі, невялікая купка. I нават здалося, што растуць кветкі ў зялёным гліняным гаршку. Спусціўшыся ўніз, хлопец схіліўся над кветкамі. Разгледзеў, што растуць пралескі ў салдацкай касцы. Саша моцна націснуў рукамі на берагі каскі. Яна глуха трэснула і развалілася. Няхай цвітуць пралескі!
(138 слоў)

Паводле У. Аляхновіча.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий